Два фестывалі ў адным



Двухдзённы міжнародны фестываль электроннай музыкі і візуальных мастацтваў распачаўся 19 траўня ў Менску. Ён з’яўляецца сімбіёзам двух фэстаў — польскага Unsound Festival і беларускага Mental Force Festival.

Акрамя моцнага складу беларускіх электронных музыкаў і відэа-артыстаў, у праграме фестывалю выступы сусветнавядомых музыкаў з Аўстраліі, ЗША, Нямеччыны, Польшчы, Расіі, Украіны ды Францыі, большасць з якіх упершыню зайграе на Беларусі.

Кажа музыка і арганізатар фестывалю Павал Няхаеў:

— Атрымалася ў гэтым годзе пасупрацоўнічаць з Unsound і інстытутам Гётэ зноў і зрабіць вось гэты, неверагодны склад музыкаў, і замежных і беларускіх мы пастараліся сабраць. Галоўнае было знайсці баланс паміж замежнымі і беларускімі артыстамі, дзеля таго, каб проста паказаць, што беларускія музыкі  нічым не горшыя. У на сне толькі музыка. Калі прайсціся па фэсце, лык тут ёсць інсталяцыі, які робяць менавіта беларускія суполкі медыя-артыстаў. Трэба проста пастаянна рабіць вось гэтую супрацу міжнародную і менавіта на гэта накіраваная серыя гэтых фэстаў Unsound Dislocation, адным з пунктаў тура якога з’яўляецца Менск. 

Фестываль мае таксама і адметную лекцыйную частку, прысвечаную музычнай індустрыі, інтэрактыўным тэхналогіям, а таксама повязям між рэйвамі і (пост)савецкімі вятамі. Гэта першы падобны фестываль у Менску.

Алена Вільтоўская, Беларуская Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара