Два канцэрты Сержука Доўгушава ў Нью-Ёрку



6 і 7 кастрычніка ў Нью-Ёрку адбыліся два канцэрты Сержука Доўгушава, этнографа, саліста Дзяржфілармоніі, лідара гурта Vuraj, ініцыятара „Спеўнага сходу”.

Выканаўца пазнаёміў публіку  з традыцыйнымі музычнымі інструментамі: колавай лірай, акарынай, жалейкай, сапілкамі розных памераў.

Па традыцыі спеўных сходаў Сяржук заахвочваў публіку спяваць разам з ім, і зала ў захапленні падхоплівала: „Штось у лесе гукае, Салавейка спявае…”

Акрамя народных песень спявак выканаў некалькі аўтарскіх на словы У. Караткевіча.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Віктара Дударава