Дыскусія: беларускасць у сферы забаў



Як беларускі нацыянальны бізнэс можа сябе знайсці ў сферы забаў? Пра гэта гутарылі ў Гародні сябры кампаніі “Будзьма Беларусамі” з суполкамі, якія прасоўваюць сваё захапленне ў масы. Зрабіць гэты занятак з беларускім зместам, які б прыносіў прыбытак у цяперашніх варунках – магчыма, кажа Кацярына Раманчык з “Будзьма Беларусамі”.

– Назіраецца тэндэнцыя папулярнасці беларускай тэмы – у мове, у гістарычных нейкіх гульнях і рэкаструкцыях, або ў стылізацыях, напрыклад, вяселлі ў беларускім стылі. Вось гэтую моду і гэтую тэндэнцыю мы хацелі б разгледзіць больш грунтоўна, паглядзець, што можна рабіць ужо зараз і якое развіццё магчыма ў будучыні. Нам падаецца, што мы хацелі паразумецца з залам, магчыма ёсць нейкія іншыя меркаванні. Нам падаецца, што тэндэнцыя станоўчая, мы б хацелі ведаць, што далей будзе з ёй.

На сустрэчу былі запрошаны тыя, хто ўжо паспяхова выступае ў карпаратывах. Сярод іх: Студэнцкае этнаграфічнае таварыства (Гародня); рыцарскі клуб “Дружына Патрыка” (Гародня); музычна-гістарычны праект “DOUXSOUVENIR” з Менску.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя