Дыскусія «Культура як геапалітыка. Вектары спадчыны Ежы Гедройца»



У Менску ў культурніцкай прасторы ZAL#2 прайшла дыскусія «Культура як геапалітыка. Вектары спадчыны Ежы Гедройца». У ёй бралі ўдзел польскія і беларускія інтэлектуалы. Кажа першы намеснік амбасадара Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі:

– Вялікі дзякуй за запрашэнне, за магчымасць прымаць удзел у гэтай дыскусіі, гэта тэма вельмі актуальная. Я таксама ўдзячны, што вы нагадалі, што Гедройць быў менчуком. Гэта не толькі права ўспамінаць Гедройца тут, але гэта наш абавязак, таму што ён нарадзіўся ў Менску, быў ахрышчаны ў Менску, і ён пра гэта нагадваў і памятаў.

Падчас дыскусіі вакол постаці легендарнага рэдактара дысідэнцкага выдання камуністычных часоў «Культура» гучалі развагі пра ягоны ўплыў на сучасную культуру і палітычную думку.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск