Дыялог скульптур у галерэі „Універсітэт культуры”



У сталічнай галерыі „Універсітэт культуры”, якая месціцца ў Палацы Рэспублікі, адкрылася незвычайная выстава, якая атрымала назву “Чырвонае і чорнае”. Яна сталася вынікам сёлетняга італьяна-беларускага пленэра „Дыялог скульптур. Краснае. Чорнае. Італьянскі Экзэрсіс”.

Аўтар і куратар праекта – мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн:

– Гэтая выстава – дыялог скульптур. Металічныя скульптуры і скульптуры ў тэкстылю. І гэта дыялог чырвонага і чорнага. Гэта дыялог колераў, дыялог матэрыялаў, дыялог фактур, дыялог мыслення.

dscn0991

Сама па сабе выстава эксперыментальная і раней ў Белаурсі ня мела аналагаў. У экспазіцыі суседнічаюць металічныя скульптуры і тэкстыльныя скульптурныя кампазіцыі.

Да гэтага выстава працавала ў італьянскім горадзе Балонье больш за паўтара месяца. Цяжкасці транспарціроўкі і афармлення мытных дакументаў не дазволілі паказаць у Менску творы італьянскіх мастакоў (іх імёны пазначаны ў адмысловым буклеце).

Усяго ў менскай выставе бяруць удзел 40 творцаў – ад студэнтаў да выкладчыкаў мастацкай акадэміі і інстытута культуры.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік