Дзе быў пахаваны полацкі князь Усяслаў Чарадзей?



Пра таямніцы гісторыі Беларусі. Па сённяшні дзень беларускія гісторыкі так і не адказалі на адно з самых загадкавых пытанняў айчыннай гісторыі: дзе быў пахаваны славуты полацкі князь Усяслаў Чарадзей? Існуе шмат версіяў, але ніводная з іх пакуль не атрымала пацверджання.

Ёсць свая версія і ў гісторыка і археолага Сяргея Тарасава:

– Я больш чым упэўнены, што ў полацкім Сафійскім саборы быў пахаваны Усяслаў Чарадзей. Тое, што пакуль не знойдзеныя ягоныя косткі-парэшткі, гэта тлумачыцца шмалікімі разбурэннямі Сафіі. Усяслаў ляжыць безумоўна тут. Яму проста больш няма дзе ляжаць. Пытанне: ці захавалася ягонае пахаванне, – пакуль застаецца адкрытым. Але іншага месца для Усяслава Полацкага проста не існуе.

 Князь Усяслаў Чарадзей жыў у ХІ стагоддзі. Паводле легендаў, паходжанне князя прыпісвалася чарадзейным сілам. Пры Усяславе адзначаецца найвышэйшы ўздым і тэрытарыяльнае пашырэнне Полацкага княства.

Цалкам матэрыял:

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя