Дзень адзінства балтаў адзначылі ў Лепелі



Ён праходзіць 22 верасня ў Літве, Латвіі, Беларусі. У гэты дзень запальваюцца вогнішчы на курганах і гарадзішчах. У Лепелі запалілі агонь на капішчы, дзе ладзяць свае мерапрыемствы  паганцы. У гэты ж час адначасова зладзілі і свята «Багач».

Паводле арганізатара і вядучага імпрэзы Васіля Шкіндзера, ідэйным натхняльнікам святкавання Дня адзінства балтаў быў краязнаўца і журналіст Уладзімір Шушкевіч:

Шушкевіч прапанаваў вогнішча раскласці, а я прыгадаў, што гэта якраз 22 верасня — дзень восеньскага раўнадзенства. Адразу расклалі вогнішча і правялі фестываль «Багач». Раней мы ж нават зваліся ліцвінамі, таму я з задавальненнем падтрымліваю і латышоў і літоўцаў — усіх балтаў, бо я думаю, што нейкі час мы былі адной дзяржавай. Наогул з усімі суседзямі трэба жыць у міры і ў сяброўскіх адносінах: і з палякамі, і з украінцамі, і з латышамі, і з літоўцамі.

Упершыню дзень адзінства балтаў адзначылі ў 1987 годзе ў Літве. Яго арганізаваў цяперашні рэктар віленскай Акадэміі мастацтва Адомас Бутрымас. Сёлета ў Беларусі Дзень адзінства балтаў адзначылі ў двух дзясятках мясцін. Найбольш вогнішчаў запалілі на Віцебшчыне.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя