Дзень роднай мовы: «Купалаўцы» адкрылі свае праекты ў вольны доступ



Каб адчуць асаблівасць роднай мовы. «Купалаўцы» адкрылі вольны доступ да сваіх праектаў, каб адзначыць Дзень роднай мовы. А нават тыдзень.

У праграме — Radziva Prudok, «Войцэк» і «Я» Рамана Падалякі, «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» і «Тутэйшыя» Мікалая Пінігіна. А таксама аўдыёпраект «1984» Джорджа Оруэла і аўтарскі музычны праект «Я гавару», створаны самімі Купалаўцамі на вершы сучасных беларускіх паэтаў.

Акторка Крысціна Дробыш так акрэсліла мэту праекту:

– Каб у людзей быў свабодны доступ да ўсіх спектакляў, якія яны хацелі паглядзець, пераглядзець, паслухаць яшчэ раз, яшчэ раз нагадаць пра тыя праекты, якія ў нас ёсць у свабодным доступе. Сканцэнтраваць, каб гэтую беларускамоўную прастору на нашым ютуб-канале адкрыць у вольны доступ. Далучэнне, засяроджанне ўвагі на тое, што гэта не проста свята адзін раз на год, а гэта больш часу.

Паказы спектакляў на ютуб-канале «Купалаўцы» бясплатныя, але пры жаданні на іх можна набыць па спасылцы ўваходны квіток, каб патрымаць незалежную тэатральную групу, якая складаецца з актораў купалаўскага тэатра, якія на знак пратэсту супраць гвалту ў 2020 годзе пакінулі дзяржаўную сцены.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]