Дзень роднай мовы Лідчына адзначыла рэкордам



На Лідчыне ўдалося атрымаць агульныя вынікі 15-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ва ўстановах сярэдняй агульнай адукацыі Лідскага раёна. Дыктоўку, якую ініцыявала Лідскае раённае ўпраўленне адукацыі, пісалі 7696 вучняў.

Гарадзенскую абласную дыктоўку пісалі 1449 вучняў, бацькоў і настаўнікаў.

Разам – 9145 чалавек, недзе на паўтары тысячы больш, чым летась.

Калі дадаць удзельнікаў дыктоўкі з двух каледжаў, трох прафесійных ліцэяў, усіх лідскіх бібліятэк і ўсіх клубаў, лідскага музея і некаторых працоўных калектываў, то агульная колькасць удзельнікаў 15-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі на Лідчыне ўпершыню перавысіла  больш за10 тысяч чалавек.

Акрамя дыктовак у школах прайшоў цэлы шэраг розных мерапрыемстваў да Дня роднай мовы.

Беларускія дыктоўкі пісалі ў многіх гарадах Беларусі. Роднай беларускай мове былі прысвечаны шматлікія сустрэчы, прэзентацыі, конкурсы, марафоны ў бібліятэках і клубах. Актыўнасць праявілі ў пашане да роднай мовы бібліятэкі Магілёўшчыны. Напрыклад, ва ўсіх бібліятэках Клімавіцкага раёна адбыліся гульні, бібліягіды, квізы, марафоны, анлайн-квізы, прысвечаныя роднай мове.

У бібліятэках Слонімскага раёна адбыліся гадзіны славеснасці “Родная мова, якая ты цудоўная!”, конкурсныя праграмы “Шануй і ведай роднае слова” і шмат-шмат яшчэ.

Беларуская мова з’яўляецца сімвалам нашай дзяржавы. Яна ідэнтыфікуе нас як нацыю. І любоў да роднай мовы ў Беларусі не знікне ніколі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]