Дзень тэатра з „Багатымі нявестамі”



Свой прафесійны Міжнародны Дзень тэатра калектыў Слонімскага драматычнага тэатра сустракае прэм’ерай спектакля “Багатые нявесты” па п’есе рускага драматурга А.Астроўскага. Спектакль паставіў рэжысёр Сяргей Яскевіч.

“Багатыя нявесты” — камедыя, якая верне гледачоў у XIX стагоддзе. У спектаклі пераплятаюцца камедыя і меладрама, якія адлюстроўваюць асноўную пазіцыю стваральнікаў спектакля: каханне нельга купіць за грошы. Здавалася б, вельмі проста выйсці замуж нявесце, якая забяспечана добрым пасагам. Але ў такой далікатнай справе ўзнікае даволі шмат складанасцей…

Разгадку гэтых складанасцей гледачы ўбачаць у новым спектаклі ў пастаноўцы слонімскіх артыстаў. Першы прэм’ерны паказ спектакля адбыўся у суботу, 27 сакавіка.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара