Дзеці паглядзяць “Марскую нявесту”



Мастацкі Савет Слонімскага драматычнага тэатра прыняў да пастаноўкі новы спекталь для дзяцей і школьнікаў “Марская нявеста” па п’есе Юрыя Дунаева. Спектакль паставіла малады рэжысёр тэатра Вікторыя Міхальчык.

“Марская нявеста” – гэта першы спекталь для юных гледачоў, пастаўлены на сцэне новага драматычнага тэатра. Але першымі гледачамі будуць ні слонімскія дзеці, а прэм’ерныя паказы ўпершыню ўбачаць гледачы Ружанаў, Карэлічаў, Ваўкавыска, Івацэвічаў, Воранава і Навагрудка, куды з гастролямі ў кастрычніку завітае тэатр.

Новы спектакль даволі незвычайны. У ім ўсе падзеі адбываюцца на марскім дне, дзе шмат плавае рыбаў, расце розных марскіх водарасляў, дзе ёсць добрыя і нядобрыя марскія жыхары. На сцэне, якое ўяляе марское дно, юныя гледачы ўбачаць усе прыгоды, звязаныя з Марской Царэўнай, Федзітай, Амфітрытай, Кіцёнкам і вядома ж прыгожымі Мікіткам і Насцяй, ролі якіх выконваюць вядучыя артысты тэатра.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара