“Дзецюкі” наведалі Беласточчыну



Гарадзенскі фольк-панк гурт выступіў у Бельску Падляшскім. Галоўнае, што адбылося ў час канцэрт, – гэта вялікая энергетыка каля сцэны, кажуць сябры гурта – Алесь Дзянісаў  і  Павел Трублін:

– Вельмі спадабалася падтрымка людзей. Мы гралі першымі, звычайна, пакуль усе разварушацца. А тут усе адразу кінуліся ў танцы.

– Нам было вельмі прыемна. Вялікі дзякуй Бельску Падляшскаму за тое, што нас так прынялі,  насамрэч, па-хатняму!

“Бельск Падляшскі можам далучыць да шэрагу горадаў, у якіх любім выступаць найбольш”, –  кажуць сябры гурта “Дзецюкі”.

Канцэрт гарадзенскіх музыкаў прайшоў у пабе “Blues”.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара