Dzieciuki прадставяць новы альбом „Рэха”



Новы альбом гурта Dzieciuki упершыню прагучыць у Беластоку. Запіс альбома пад назвай „Рэха” адбываўся ў Менску.

Dzieciuki

Папярэдні альбом „Гарадзенскі гармідар” можна назваць малой энцыклапедыяй па гісторыі Беларусі, бо ў ім закранаецца тэма паўстання Каліноўскага, антысавецкі супраціў, Курапаты, Хатынь ды шмат чаго іншага. Пра новы альбом распавядае саліст гурта Алесь Дзянісаў:

– Сам альбом адрозніваецца ад папярэдняга тым, што ён не такі гармідарны, там няма такой салянкі, скажам так, сучаснасці і гісторыі, як гэта было ў першым альбоме. Ён больш сур’ёзны, хаця ёсць і жартоўныя песні, скажам так, сатыра і гумар прысутнічае ў некаторых песнях, але ў цэлым гэта больш сур’ёзны альбом, і атрымаўся ён менавіта канцэптуальны. У гэтым альбоме будзе дзве песні на словы Алеся Чобата з таго цыкла, там больш за 20 песень, якія запісаў. У альбоме будзе дзевяць песень плюс два бонус-трэка.

Канцэрт 12-га сакавіка, які адбудзецца ў лядовым палацы Беластока, гурт Dzieciuki адыграе разам з гуртом Brutto і яго лідарам Сяргеем Міхалком. На канцэрт прадугледжана бясплатная візавая падтрымка.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

[manual_related_posts]