“Дзівосы кудзесніцы воўны” можна пабачыць у Глыбокім



“Дзівосы кудзесніцы воўны” – выстава пад такой назвай пачала сваю працу ў глыбоцкім Доме рамёстваў. Гэта першая выстава майстра Кацярыны Кляпацкай.

Нягледзячы на тое, што Кацярына мае спецыялізацыю “мастацкая кераміка” і працуе з воўнай толькі паўтары гады, праца ёй прыносіць задавальненне і раскрывае яе творчы патэнцыял.

– Вырашыла новы накірунак паспрабаваць. Паспрабавала – усё атрымалася. Цікава. За гэты перыяд работ назапасілася і можа ўжо рабіць выставу. На выставе прадстаўлены мае карціны, а таксама вырабы – валёнкі, шапкі, а таксама невялікая творчая дзіцячая выстава.

Кацярына Кляпацкая ўдзельнічала ў розных творчых конкурсах і фестывалях Віцебшчыны. У 2013 годзе на абласным конкурсе цацак і лялек “Кірмаш лялек” яна атрымала гран-пры.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтаркі.