Дзмітрый Строцаў: У турме я сустрэў выдатных і свабодных людзей



Вечар Дзмітрыя Строцава і яго сяброў адбыўся ў анлайн-фармаце праз дзень пасля вызвалення паэта з жодзінскай турмы. За імпрэзай сачылі госці з Беларусі, Расеі, ЗША, Кітая і краін ЕЗ.

Дзмітрый падзяліўся сваімі перажываннямі:

– Я на самой справе ў зусім узрушаным стане. Усім нам былі прад’яўлены ў асноўным неабгрунтаваныя, непрапарцыянальна сур’ёзныя абвінавачванні, прызначаны празмерныя тэрміны зняволення. З самага пачатку неяк прагучала фраза ад аднаго з турэмшчыкаў: не шукайце логікі, дзе яе няма.

Дзмітрый Строцаў быў выкрадзены 21 кастрычніка пасярод вуліцы ў Менску. Яго знайшлі ў ізалятары на наступны дзень. Паэта зняволілі на 13 сутак.

Беларускае Радыё Рацыя

Фотаздымкі са старонкі Строцава ў facebook