Дзяды ў Берасці



Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці Берасця адзначылі “Дзяды” ля помніка ахвяр сталінскіх рэпрэсій на старых Трышынскіх могілках, кажа прысутная на “Дзядах” кіраўнік Берасцейскага абласнога аддзялення прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк:

– На помніку напісаныя наступныя радкі верша Ганны Ахматавай: «Опять поминальный приблизился час. Я слышу, я вижу, я чувствую вас… Хотелось бы всех поименно назвать, но отняли списки, и негде узнать». Святар адслужыў паніхіду. Грамадзяне ўсклалі кветкі.

Па словах Зінаіды Міхнюк, яны былі не першымі, хто наведаў гэтае памятнае для берасцейцаў месца. Там ужо ляжалі свежыя кветкі і гарэлі лампадкі.

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя