Дзятлаўскае ТБМ правяло талаку ў Погірах



На радзіме знакамітага беларускага навукоўца Ігната Дварчаніна ў вёсцы Погіры сябры Дзятлаўскай суполкі ТБМ правялі першую ў гэтым годзе талаку па ўпарадкаванні тэрыторыі вакол былой хаты славутага земляка.

Дзятлаўская філія ТБМ цягам усяго лета ў рамках агульнабеларускай кампаніі „Зробім лепш” будзе праводзіць культурныя мерапрыемствы па ўшанаванні памяці Ігната Дварчаніна, 125-ыя ўгодкі якога прыпалі якраз на чэрвень 2020 года.

 

Беларускае Радыё Рацыя