Эйфелева вежа зноў адкрыта для публікі



Эйфелева вежа зноў адкрыта для публікі, раней, на працягу дзевяці месяцаў яна была закрытая. Самы вядомы турыстычны аб’ект у французскай сталіцы зачынены з 30 кастрычніка 2020 года з-за пандэміі каронавіруса. У дзень яго змогуць наведваць 13 000 чалавек. Да эпідэміі было 25 тысяч.

Для ліфтаў устаноўлена абмежаванне на 50 адсоткаў, і ў вежы павінны выконвацца правілы сацыяльнага дыстанцыявання. Аднак турысты маюць доступ да ўсіх паверхаў абʼекта.

Улады Парыжа спадзяюцца, што ў гэтым годзе парыжскі турыстычны аб’ект наведаюць больш за 4 мільёны чалавек. Усё будзе залежаць ад таго, ці Францыю накрые чарговая хваля пандэміі каранавірусу. Французскія ўлады вырашылі ўвесці новыя абмежаванні. У панядзелак прэзідэнт Эмануэль Макрон абвясціў, што з 21 ліпеня доступ да культурных і забаўляльных устаноў будзе закрыты для людзей без пасведчання аб вакцынацыі.