Экранізацыя апавядання Васіля Быкава выходзіць у пракат
2 і 3 сакавіка ў Менску адбудзецца паказ экранізацыі апавядання Васіля Бывака „Народныя мсціўцы”, рэжысёр Аляксандр Меліхавец.
Арыгінальных беларускіх фільмаў на беларускай мове не было ў пракаце каля 25 год, таму дадзеная падзея вартая ўвагі.
Сюжэт фільма:
БССР, 1958г. Нечакана ў вёску на госці да свайго сябра прыязджае былы супрацоўнік “органаў”, Вусаў. Яго тут усе добра памятаюць па арэстах і забойствах перад вайной. Усе думалі, што ён загінуў, але ж не, жыве і відаць няблага – маладжавы, у добрым касцюме, з ардэнамі. Чацьвёра вяскоўцаў збіраюцца каб абмеркаваць навіну за бутэлькай. Прыгадваюць старыя крыўды, забітых сваякоў. І вырашаюць адпомсціць. А помста за такое можа быць толькі адна – смерць.
Слоган фільма:
“Забыць нельга адпомсціць”. ”ЗАБЫЦЬнельгаАДПОМСЦІЦЬ. Коску пастаў сам”.
Мова: беларуская. Год: 2019. Жанр: драма Узроставая катэгорыя: 12+
Рэжысёр: Аляксандар Меліхавец
Акторскі склад: Дзьмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь, Ілля Ясінскі, Канстанцін Воранаў, Аляксандр Вафік, Паліна Дабравольская і інш.
СЕАНСЫ к/з Менск, малая зала (вул. Кастрычніцкая, 5)
2 сакавіка (субота): 14:00; 15:15
3 сакавіка (нядзеля): 14:00; 15:15
Кошт квітка 10 руб.
КВІТКІ
ByCard (кропкі продажу і сайт)
http://afisha.bycard.by/performance/narodnyya_msccy
Каса к/з «Мінск» (вул. Кастрычніцкая, 5)
Паводле прэс-рэлізу
