Элвіс і Смерць: анты-кавербэнд „Гарадскі Вал” прэзентуе новы альбом



Сабака Элвіс і яго сябрукі кідаюць выклік старажытнаму Злодзею. Перад фінальнай бітвай ім трэба прайсці дарогу, поўную прыгодаў: трапіць у начную Серабранку, праваліцца ў часе ў тралейбусным дэпо, стаць сведкамі Курапацкай ночы, пракаціцца на аўтазаку з футбольнымі і іншымі фанамі, пазаліпаць на заслаўскія ДОТы і замкавыя валы…

Смерць таксама не губляе часу – пакуль ты гэта чытаў, яна падабрала яшчэ таго-сяго, і, магчыма, ужо падымаецца на ліфце на твой паверх. Далучайся да сабачай каманды, танчы і перамагай – 3 сакавіка ў кавярні „Грай”!

у камандзе таксама:

Віктар Сямашка ды Кумпанія

Mokh&Fog

Антон Рудак

Новы альбом на дыску – у кнігарні „Логвінаў” ад 22 лютага, а крыху пазней – у электронным фармаце на ўсіх асноўных музычных інтэрнэт-пляцоўках.

03/03, 19:00

кавярня „Грай”

вул. Інтэрнацыянальная, 33,

уваход вольны

[manual_related_posts]