Эміль Зянько паказаў гарадзенцам 3D мэпінг



Мастак Эміль Зянько прадэманстраваў жыхарам Гародні сваю новую напрацоўку ў мастацтве.

3D мэпінг – гэта кірунак у мастацтве, які прадстаўляе сабой праекцыю на фізічны аб’ект навакольнага асяроддзя з улікам яго геаметрыі і месцазнаходжання ў прасторы. Аб’ектамі служаць як фасады, так і штучна створаныя рэчы, спецыяльна сканструяваныя для праекта.

Пра сваю працу распавядае Эміль Зянько:

– Арт-аб’ект шырока распаўсюджаны зараз у Заходняй Еўропе. Мая мэта ў дадзенай працы – гэта элементарная папулярызацыя гэтага сучаснага віда мастацтва. Тут назва „Мэпінг тэст” не выпадковая таму, што гэта ўсё яшчэ тэстуецца, усё яшчэ запускаецца. Нейкія знаходкі, але я імі хачу дзяліцца, каб яны проста не ляжалі недзе на паліцы – гэта ўсё было зроблена ўжо паўгады таму і па розных прычынах гэта нельга было паказаць, увасобіць тэхнічна.

Прэзентацыя адбылася ў адным з дворыкаў у цэнтры Гародні і сабрала вялікую колькасць моладзі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня