Факсіміле Берасцейскай Бібліі прэзентавалі ў Менску



Прэзентацыя факсімільнага выдання Берасцейскай Бібліі XVI стагоддзя сталася адной з першых імпрэз на адкрыцці XXVII Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашы.

Распавядае намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша:

– Працуючы над факсіміле мы спачатку недаацэньвалі аб’ём выдання, мы недаацэньвалі якасць гравюр. І апрача прыгожых слоў, напісаных у энцыклапедыях, што гэта самае вялікае, самае дарагое, самае прыгожае выданне ў Беларусі, мы не ведалі яшчэ, што гэта самае невядомае і самае загадкавае. У выніку за год назбіралася так шмат  пытанняў да нас саміх, што нарадзілася сапраўднае навуковае даследаванне Берасцейскай Бібліі.

Берасцейская Біблія выйшла ў 1563 годзе. Фундатар выдання – князь Мікалай Радзівіл Чорны. Памеры старадруку ўражваюць. Арыгінал важыць пятнаццаць кілаграмаў, факсімільнае ж выданне – дваццаць.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск