Фатограф Андрэй Лянкевіч чарговы раз наведаў Берасце



Гэтым разам фатограф Андрэй Лянкевіч прадставіў работы шаснаццаці мастакоў, якія чатыры гады таму ўвайшлі ў праект BY NOW.

Падрабязней кажа сам фатограф:

Гэта паспяховы праект. Па-першае, гэта адзіная кніжка пра беларускае мастацтва, якая выйшла ў замежным выдавецтве. З іншага боку, праект быў паказаны на вельмі значных фотафестывалях. Ён быў паказаны ў Берліне, на фотафестывалі ў Лодзі, таму ў гэтым сэнсе праект паспяховы.

BY NOW: Contemporary photography from Belarus – гэта аглядны каталог сучаснай беларускай фатаграфіі, які быў выдадзены ў Германіі пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ.

Берасцейская выстава выбраных работ з каталога BY NOW працягнецца да 1 кастрычніка па адрасе Халтурына 2/1.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара