Феномен «Лебедзеўскіх выкрутасаў»



Яны граюць на беларускіх дудках, акарынах, дудах, гудах, палках дажджу і іншых музычных інструментах. Выконваюць беларускую музыку, у тым ліку старажытную. Беларускі ансамбль «Лебедзеўскія выкрутасы» з вясковымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі за два гады арганізаваў Сяргей Ярук. Ансамбль працуе пры дзіцячай школе мастацтваў аграгарадка Лебедзева Маладзечанскага раёна.

Паводле выкладчыка Лебедзеўскай школы мастацтваў і кіраўніка ансамбля «Лебедзеўскія выкрутасы» Сяргея Ярука, у ансамблі грае 12 чалавек.

Самыя лепшыя дзеці з нашай школы. Школа ў нас невялікая, у нас працуюць 12 настаўнікаў. Гэта вынік працы настаўнікаў і, напэўна, вынік маёй працы таксама. Трэба сказаць вялікі дзякуй бацькам гэтых дзяцей, бо 40-50% таго, што дзеці ходзяць і займаюцца, гэта дзякуючы бацькам. Ну і самім дзецям гэта цікава, я гэта бачу, і здаецца, ў нас штосьці атрымоўваецца.

Ансамбль «Лебедзеўскія выкрутасы», а таксама яго ўдзельнікі неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на розных конкурсах. Нядаўна калектыў атрымаў Гран-пры ў конкурсе «Хто каго» на ХХ Міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» У ім удзельнічалі музычныя калектывы з Украіны, Латвіі, Эстоніі, Літвы, Расеі, ды Беларусі.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя