Фэст бардаўскай песні на Шаркоўшчыне



Фэст бардаўскай песні зладзіў Культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча пры падтрымцы “Беларускай асацыяцыі журналістаў”. На імпрэзу ў вёску Германавічы Шаркоўшчынскага раёна прыехалі барды з Віцебскай вобласці, Менска і Гомеля. Гучалі беларускамоўныя спевы ў розных жанрах.

Па словах арганізатара фэсту Ады Райчонак, яна вельмі задаволеная тым, што ў гэтым годзе публіка змагла адкрыць для сябе новыя маладыя таленты.

Свята вельмі спадабалася. Па-першае, атмасфера была душэўная, як сямейная, што мне заўсёды падабаецца. І сабраліся, як мне здаецца, самыя лепшыя барды. А Бартосік сказаў, што трэба ездзіць на такія фэсты толькі дзеля таго, каб пазнаёміцца з новымі маладымі бардамі, бо былі сярод іх такія, пра якіх ён нават не чуў, а яны вельмі таленавітыя і многаабяцаючыя.

Паводле Ады Райчонак, падобныя фэсты яднаюць аднадумцаў і дазваляюць знайсці новых сяброў. Яны спрыяюць паглыбленню нацыянальнай самасвядомасці, вельмі цікавыя і патрэбныя. “Таму, пакуль жыву, буду іх ладзіць”, – кажа спадарыня Ада.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі