Фэст нямога кіно ў Гародні



У дворыку музея рэлігіі праходзіць фэст нямога кіно і сучаснай музыкі “Кінемо”.

Уласную музыку да фільмаў стогадовай даўніны выконваюць беларускія і замежныя музыкі. Пра адметнасць такіх паказазаў распавядае адзін з арганізатараў фэста Георгій Глік:

– Праграма складалася па двух крытэрах. Першы крытэр – гэта добрае кіно, а другі крытэр – гэта добрая музыка, якая павінна суправаджаць гэта кіно. Адзіны крытэр, які пераходзіць з года ў год, гэта тое, што музыка да фільма павінна быць створана спецыяльна. Гэта не нейкая музыка, напісаная некалькі гадоў таму гуртом, які проста суправаджае фільм. Не, гэта музыка напісаная спецыяльна для фільма, спецыяльна для гэтага паказу. Як заўсёды нашую праграму адкрывае нямое кіно, якое агучваецца адным фартэпіяна.

Агучыць адзін з фільмаў у Беларусь прыехалі польскія музыкі. Кажа музыка Павел Дзядек:

– Мы прыехалі з гуртом “Galloping Lethargy” з Варшавы і будзем суправаджаць фільм пад назвай “Людзі без заўтра”. Гэта польскі фільм з 1919 года пра трагічную гісторыю варшаўскай акторкі забітай расейскім афіцэрам. Мы зрабілі ўласную інтэрпрэтацыю гэтага фільма з уласнай перспектывы і зрабілі больш сучаснай драматургічную частку.

Першы дзень фэста, пад час якога паказвалі сткужку 1928 “Параходны Біл-малодшы” сабраў у цэнтры Гародні амль дзве сотні прыхільнікаў. Пачатак праглядаў 8 і 9 ліпеня – а 22:00.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня