Фэст-рэканструкцыя „Выганашчанская фартэцыя”
У мястэчку Выганошчы Івацэвіцкага раёна адбыўся чацвёрты рэканструктарскі фэст „Выганашчанская фартэцыя”. Гасцям паказалі падзеі стогадовай даўніны ад перыяду Першай Сусветнай да часоў Грамадзянскай вайны на тэрыторыі былой Расейскай імперыі.
Каментуе адзін з арганізатараў мерапрыемства, рэканструктар Андрэй Варабей:
– Сто гадоў менавіта тым падзеям, асноўнае – гэта менавіта Першая сусветная. Рэканструкцыя прайшла даўжэй, чым у тыя гады. Усё ідзе, працуем.
Старшыня праўлення фонда памяці Першай сусветнай вайны „Крокі” Андрэй Радзін:
– У гэты раз зачапілі перыяд 1917-18 года, як раз гэтых яркіх падзей, якія тут адбываліся.
Штогадовы фэст „Выганашчанская фартэцыя” праводзіцца на пляцоўцы ля парэшткаў умацаванняў часоў Першай сусветнай, якія знаходзяцца ў цэнтры мястэчка Выганошчы.
[Not a valid template]
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя
