Фэст Viva Braslav сёлета адмянілі
7 месяцаў таму
Фестывалю Viva Braslav сёлета ўвогуле не будзе. Арганізатары вырашылі перанесці яго на 2021 год.
Сваё рашэнне яны тлумачаць мноствам знешніх фактараў, а таксама пандэміяй COVID-19, якая працягваецца ў свеце.
Наступны Viva Braslav Open Air пройдзе з 22 па 25 ліпеня 2021 года. Квіткі ўсіх катэгорый, набытыя на сёлетні фэст, будуць сапраўдныя і ў наступным годзе.
Арганізатары абяцаюць прыкласці ўсе намаганні, каб захаваць увесь лайн-ап і дапоўніць яго новымі імёнамі.
Сёлета планавалі выступіць ЛСП, Zivert, MATRANG, MONATIK, а таксама дыджэі з Нідэрландаў і Канады.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: planetabelarus.by