Фэст «Wаrgаmіng Fеst: Дзень танкіста»



Што падрыхтавалі арганізатары для гасцей фестывалю, які пройдзе 15 верасня з 14.00 да 23.00 у парку Перамогі ў Менску.

Цэнтрам прыцягнення ўсяго свята стане галоўная сцэна, дзе пройдуць ключавыя падзеі дня. Тут выступяць гурты «Крамбамбуля», «Воплі Відаплясава», «Звяры» і «Thе Оffsрrіng». Акрамя таго, на галоўнай сцэне можна будзе ўбачыць «Кланавы суперкубак», прэзентацыю Wоrld оf Tаnks і святочны феерверк. Паралельна на велізарнай тэрыторыі парка будуць адкрыты розныя зоны з актыўнасцямі на больш чым 130 пляцоўках.

Для ўсёй сям’і

«Wаrgаmіng Fеst: Дзень танкіста» — гэта па-сапраўднаму сямейны фестываль, таму арганізатары падрыхтавалі самыя розныя актыўнасці, зоны і фуд-корты, каб кожны член сям’і знайшоў нешта сабе даспадобы. Акрамя таго, госці фестывалю змогуць наведаць пляцоўкі партнёраў мерапрыемствы і не толькі цікава правесці час, але і атрымаць прызы.

Для гульцоў

На галоўнай сцэне «Wаrgаmіng Fеst: Дзень танкіста» адбудзецца матч «Кланавага суперкубка» паміж найлепшымі кланавымі камандамі RU- і ЕU-рэгіёнаў. 30 гульцоў пазмагаюцца за прызавы фонд у 40 000 долараў і каштоўныя падарункі ад партнёраў мерапрыемства..

zviazda.by