Фестываль ART MIENSK: вызначаны трэці гурт!



30 лістапада ў арт-прасторы «Корпус» пройдзе музычны фестываль ART MIENSK. Удзельнікамі фэсту будуць :B:N:, The Superbullz і яшчэ адзін гурт, які выбрала публіка з дапамогай галасавання.

У кастрычніку арганізатары адкрылі прыём заявак, каб мінскія гурты пазмагаліся за права выступіць на фестывалі ART MIENSK.

18 музычных гуртоў вырашылі паспрабаваць свае сілы: іх чакалі два туры галасавання ў сацсетках і на сайце «Наша Ніва». Паміж гуртамі разгарнулася сур’ёзная барацьба, некаторыя музыкі выкарыстоўвалі накруткі і былі дыскваліфікаваныя.

Публіка зрабіла свой выбар, і разам з :B:N: і The Superbullz выступіць малады менскі гурт Loudscage.

Loudscage — беларускі гурт, які грае ў стылях nu-metаl, alternative і мае моцны female vocal. Музыкі маюць ЕР пад назвай «Neverland». 

Фестываль праводзіцца ў межах праекта ART MIENSK (27-30 лістапада), галоўнай мэтай якога з’яўляецца паказаць жыхарам Менску (і не толькі) сапраўдны дух горада. У апошнія дні лістапада адбудуцца паэтычныя вечары, майстар-класы, лекцыі, экскурсіі, прысвечаныя Мінску. Падрабязная праграма з’явіцца неўзабаве.

Фестываль адбудзецца ў арт-прасторы «Корпус» (пр. Машэрава, 9).

Квіткі:

— 15 рублёў (папярэдне); — 20 рублёў (у дзень канцэрта).

Квіткі:

1. Квіток у краме symbal.byhttps://symbal.by/t/810-kvitok-art-miensk/ 2. Набыць праз інтэрнэт:  http://afisha.bycard.by/performance/ART_MIENSK 3. Замовіць квіткі па тэлефоне: +375 25 996 93 76 4. Квіток з дастаўкай да дома/офіса: https://vk.com/topic-129529779_34688853

Сачыць за навінамі імпрэзы можна праз:

— суполку «УКантакце»: https://vk.com/artmienskfest  — падзею на Facebook: https://www.facebook.com/events/1698056893599532/ 

Інфалінія: +375 25 996 93 76.