Фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа” адмянілі без тлумачэння прычын



Фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа” адмянілі без тлумачэння прычын. Фестываль праводзіўся ў Магілёве з 1993 году, апошнім часам раз на два гады, – піша katolik.life. Сёлета фестываль меў прайсці 24-ы раз.

Як мяркуе партал, наўрад ці прычынай мог стаць каронавірус — іншыя святы і фэсты, у тым ліку “Славянскі базар у Віцебску”, праходзілі.

Фестываль назвалі паводле вершу “Магутны Божа” Наталлі Арсенневай, які лёг у аснову беларускага духоўнага гімну. Да нядаўняга часу гэтая песня-малітва шырока выконвалася як у Праваслаўнай, так і ў Каталіцкай цэрквах.

Беларускае Радыё Рацыя