Фестываль „Эпоха рыцарства” пройдзе 1-2 чэрвеня



V Фестываль гістарычнай рэканструкцыі „Эпоха рыцарства” пройдзе ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 1-2 чэрвеня, паведамілі арганізатары.

„Асноўная ідэя фестывалю – паказ гісторыі заходнееўрапейскага і беларускага Сярэдневякоўя: гістарычная рэканструкцыя турніраў і бітваў рыцараў, сярэдневяковай музыкі і танцаў, паходнага побыту”, – расказалі арганізатары.

На палях форуму пройдуць відовішчныя спаборніцтвы закаваных у даспехі рыцараў, масавыя баі пешых рыцараў – бугурты, турніры конных рыцараў, алебарднікаў, сярэдневяковых лучнікаў, будуць працаваць рыцарскі лагер і кірмаш рамеснікаў, свае ўменні прадэманструюць сярэдневяковыя музыканты, вулічны тэатр, танцавальныя калектывы.

На фестывалі выступяць такія музычныя групы, як „Хардвуд”, „Літы талер”, Pawa, Cad Goddeu, „Стары Ольса”.

Пачатак фестывалю 1 чэрвеня ў 11.00, заканчэнне – 2 чэрвеня ў 19.00.

belta.by