Фестываль класічнай музыкі “Лютаўскія вечары” ў Пінску



Пінск у 26-ты раз збірае айчынных і замежных выканаўцаў на фестываль класічнай музыкі “Лютаўскія вечары”.

Адкрыўся фестываль канцэртам вакальнай камернай музыкі – на сцэне Гарадской канцэртнай залі выступілі госці з Менску – салістка дзяржаўнай філармоніі Таццяна Старчанка і салістка тэатра оперы і балета Таццяна Траццяк.

“Фестываль не мяняе фармат, але штогод адбываецца нешта новае”, – адзначае супрацоўніца пінскай канцэртнай залі Вольга Крэйдзіч:

– Мы радуемся ўдзельнікам і мы радуемся, што многа заявак было, мы радуемся, што вельмі цікавыя творы, яны драматургічна выбудаваныя, яны музычна падрыхтаваныя. Увогуле, што датычыць самога творчага напаўнення фестываля, то ў прынцыпе фестываль заўсёды цікавы. І кожны раз цікавы па-свойму.

Чарговы канцэрт у межах “Лютаўскіх вечароў” у Пінску адбудзіцца ўжо ў сераду, 12 лютага. На сцэне канцэртнай залі выступіць фартэпіянны дуэт салістаў дзяржаўнай філармоніі Валерыя Баравікова і Наталлі Котавай.  

Беларускае Радыё Рацыя