Фестываль „Купальскае кола” шукае валанцёраў



Фестываль “Купальскае кола” шукае валанцёраў для фольк-сцэны “Традыцыя” – паведамляе ў сацыяльных сетках спявак ды этнограф Сяргей Доўгушаў. Усіх ахвотных арганізатары просяць пісаць у Фэйсбуку пад адмысловым пастом Сяргея Доўгушава.

Нагадаем, што 11-ы міжнародны open-air фестываль “КУПАЛЬСКАЕ КОЛА – 2019” адбудзецца 21-23 чэрвеня ў ваколіцах беларускай сталіцы, у Азярцы.

На фольк-сцэне “Традыцыя” адбудзецца выступленне гуртоў “Троіца”, “Вырай”, “Стары Ольса” ды іншых, палескіх калектываў з Пінскага, Драгічынскага ды Ганцавіцкага раёнаў і шматлікіх фальклорных гуртоў.

Для маленькіх аматараў беларускай народнай культуры плануецца дзіцячая праграма ад гурта „Калыханка” і батлейка ад сям’і Быцко. А для ўсіх наведвальнікаў мерапрыемства – удзел у купальскіх абрадах і сумесны спеў купальскіх песень.

Беларускае Радыё Рацыя