Фестываль “Салаўё” на хутары Вайцюшкі



Чацьвёрты раз на хутары Вайцюшкі прайшоў фестываль “Салаўё”. Калі ў мінулыя гады фэст быў выключна паэтычным, то ў гэтым годзе гаспадар сядзібы Зміцер Вайцюшкевіч вырашыў запрасіць таксама скульптараў і мастакоў.

Цягам дзесяці дзён на беразе Нёмна і ваколіцаў Вайцюшкоў адбываліся мастацкія пленэры. Вынікі былі прадстаўленыя акурат перад паэтычнай часткай фестывалю. Гаворыць Зміцер Вайцюшкевіч.

– Зрабілі свае імпрэсіі, свае ўражанні ад тэмы пленэра і тэмы прыроды беларускай. Таму што і да Скарыны, і да Янкі Купалы і  Якуба Коласа без гэтага муза не прыйшла б, і жадання нешта зрабіць і гэты свет здзівіць не было б. Я вельмі задаволены, што цікавасць у людзей ёсць, прычым прыехала шмат новых людзей, якім, я не ведю, хто цікавы: Вайцюшкі, Вайцюшкевіч, Някляеў, Кудасава, мастакі ці скульптары, ці проста – вольная хвіліна выдалася.

Мастацка-паэтычны фестываль “Салаўё 2017” быў прысвечаны адметным юбілейным датам гэтага года – 500-годдзю беларускага кнігадруку і 135-годдзю народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

 

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара