Фестываль “Салаўё” ў Вайцюшках



5-ы раз на хутары Вайцюшкі на беразе Нёмана, што на Наваградчыне, праходзіць паэтычны фестываль “Салаўё”.

Ужо па традыцыі, як і летась, за некалькі дзён да фестывалю ў Вайцюшкі з’ехаліся мастакі і скульптары на пленэр, каб рабіць свае творы на свежым паветры, якія будуць прадстаўленыя гасцям непасрэдна ў дзень правядзення фестывалю “Салаўё”. Кажа арганізатар і гаспадар хутара – музыка Зміцер Вайцюшкевіч.

– Сам фестываль, як фінал, як прэзентацыя гэтых мастацкіх прац, літаратурна-музычны фестываль – паэты, пісьменнікі. Таму запрашаю ўсіх шчыра . Гэта ўнікальны ў сваім родзе момант. Варта быць.

У літаратурна-музычнай частцы фестывалю прадставяць сваю творчасць Уладзімір Някляеў, Сяргей Харэўскі, Алесь Ліпай, Сяргей Дубавец і іншыя госці імпрэзы.

Фестываль “Салаўё 2018” пройдзе ў нядзелю 27 траўня. Пачатак а 14-й гадзіне.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя