Фестываль, які нагадвае, што ўтопія заўжды побач
У Менску адкрыццём мастацкай выставы “Утопія, месца, якога няма” распачаўся шэраг імпрэз, дыскусій, лекцый, прысвечаных тэме ўтопій. Распавядае дырэктарка арт-прасторы “Сталоўка XYZ”:
– Ганна Лоўк, я дырэктарка прасторы “Сталоўка XYZ”. Зараз у нас ідзе фэст па адукацыі і мастацтву. Фестываль прысвечаны ўтопіі праз розныя сацыяльныя групы. У нас, ведаеце, вельмі прыкладная ўтопія. Таму мы вельмі патрабавальна выбіралі і саму прастору. Гэта былая завадская сталоўка. Гэта такая эмансіпіруючая ідэя, якая павінна вызваліць савецкіх жанчын ад хатняга гвалту. І Аляксей Братачкін у эксплікацыі вельмі добра апісвае гэты канцэпт нерэалізаваных утопій.
ХХ-е стагоддзе змяніла тэму ўтопіі на антыўтопію. Шчасце, нават імавернае, сталася прывілегіяй пэўнага слою грамадства. Справядлівасць гэтага – у цэнтры ўвагі ўдзельнікаў выставы.
Максім Клімковіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара