Фільм „Адмірал” па-беларуску



Што робіць патрыёт, калі незалежнасць краіны пад пагрозай? Адказ у фільме «Адмірал».

Фільм „Адмірал“ распавядае гісторыю нацыянальнага героя Нідэрландаў — Міхіла дэ Раўтэра. Гэты легендарны марскі воўк неднаразова выходзіў пераможцам у самых складаных бітвах.

Яго жыццё — гэта гісторыя годнасці і сапраўднага патрыятызма, нездарма на надмагіллі адмірала выбіта: „Ён ззяе бездакорнай годнасцю“.

Экранізацыя жыцця Міхіла дэ Раўтэра — адна з апошніх акцёрскіх прац знакамітага акцёра Рутгера Хаўэра. А батальныя сцэны фільма здымаліся на сапраўдных старажытных баявых караблях.

Фільм дубляваны на беларускую мову кампаніяй „Кінаконг“ у межах праекта „Беларускія ўікэнды“ пры падтрымцы офіса Амбасады каралеўства Нідэрландаў у Беларусі.

Паказ адбудзецца 7-8 снежня ў сталічным  кінатэатры «Масква».