Фільм загінулай беларускі Нікі Ніканавай атрымаў прыз Вудстацкага кінафэстывалю



Фільм «Пакаленьне 328» пра рух «Маці 328» стаў найлепшай студэнцкай кароткамэтражкай на Вудстацкім кінафэстывалі, распавёў у Facebook яе муж Пятро Маркелаў. Ніка вучылася ў ЗША на рэжысэра. Яна загінула ў 2019 годзе на Алясцы падчас вясельнага падарожжа.

Фота: Facebook/veronika.nikonova.1 (https://www.facebook.com/veronika.nikonova.1)