Forbes уключыў Алексіевіч у топ-50 паспяховых жанчын



Амерыканскі часопіс Forbes уключыў беларускую пісменніцу, нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч у спіс 50 самых паспяховых жанчын, старэйшых за 50 гадоў у рэгіёне, які ўключае Еўропу, Блізкі Ўсход і Афрыку.

У раздзеле, прысвечаным Святлане Алексіевіч, адзначаецца, што яна стала першай жанчынай з Беларусі, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры. „Крытык дыктатарскіх рэжымаў, яе працы аб савецкім і постсавецкім жыцьці атрымалі высокую адзнаку за тое, што яны засяроджаныя на асобе і глыбіннай чалавечнасці людзей, якія апынуліся ў крызісе”.

„У 2020 годзе Алексіевіч далучылася да Каардынацыйнай рады, якая выступае за мірную перадачу ўлады на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Яна была адзінай, каго не арыштавалі за ўдзел у працы Каардынацыйнай рады, і ўвосень 2020 году выехала з Беларусі ў Нямеччыну», — піша Forbes.

[manual_related_posts]