«Form. Line. Color» — супольная выстава ў Гародні



16 чэрвеня ў 18.30 у гарадзенскім Цэнтры Гарадскога жыцця адбудзецца адкрыццё выставы «Form. Line. Color».

Выстава гэта супольная праца трох гарадзенскіх фатографаў: Іллі Гелея, Яўгена Новака, Аляксандра Саенкі. Фатографы пакажуць на гэтай выставе сваё бачанне свету і ўнікальныя вобразы наваколля.

Пра будучую выставу распавядае Аляксандр Саенка:

Гэта выстава, дзе мы разглядаем ідэі, формы, лініі колеру, а таксама панятак супрэматызму. Мы разглядалі розныя формы развескі і хацелі адысці ад развескі фотаздымкаў у рамках.

На выставе знакамітыя гарадзенскія фатографы адыдуць ад паказу вобразаў людзей, іх партрэтаў і будынкаў. Музычным аздабленнем адкрыцця выставы будзе дыджэй Андрэй Beat L.

Беларускае Радыё Рацыя