Фоталетапіс жыцця народнага паэта



Альбом, які выдадзены ў межах працы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, складаецца са здымкаў, якія знаходзяцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурнага музея Петруся Броўкі, а таксама прыватных архіваў Уладзіміра Крука, Юрыя Іванова, Анатоля Каляды, Генадзя Жынкова, Ніла Гілевіча.

Глядзіш на вывявы і адкрываеш свет, які выпеставаў класіка нацыянальнай паэзіі — бацькі Танка Іван Хведаравіч і Домна Іванаўна Скурко, хата, у якой нарадзіўся паэт (здымак 1945 года), сям’я Скурко на здымку 1916 года, Жэня Скурко з сястрой Верачкай, Максіма Танк з Рыгорам Шырмай і яго пляменнікам у Вільні ў 1937 годзе, здымкі часін Вялікай Айчыннай вайны… 

Кнігу адкрыюць і з захапленнем судакрануцца з кожнай яе старонкай усе, хто любіць беларускую паэзію, хто шануе мастацкі свет роднага слова, хто чуйна, з увагай ставіцца да роднай беларускай культуры, паведамляе zviazda.by.