Фотасушка пад пякучым сонцам



У Слоніме ў цэнтры горада ў скверыку на Першамайскай вуліцы адбылася фотасушка.

Нягледзячы на спякотнае надвор’е, фотасушка зацікавіла слонімцаў, якія падыходзілі да выставы і знаёміліся з фотаздымкамі, а таксама дадавалі свае здымкі.

Побач з фотасушкай была арганізавана невялікая выстава кніг, якія распавядаюць пра гісторыю Прынёманскага краю.

[Not a valid template]

Дарэчы, такая акцыя па абмену фотаздымкаў была прыдумана і ўпершыню ажыццёўлена ў 2011 годзе ў Санкт-Пецярбурзе.

У Менску фотасушкі ўпершыню адбыліся тры гады таму пры падтрымцы Музея гісторыі Менску.

 Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

 

Фота аўтара