Фотавыстава да 100-годдзя незалежнасці Фінляндыі



У шэрагу імпрэз, што прайшлі у Беларусі з нагоды 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Фінляндыі, у Менску адбылося адкрыццё выставы “Дзесяць фінскіх фатографаў”.

Распавядае Дзмітрый Барсукоў – намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў:

– У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў працуе выстава дзесяці фінскіх фатографаў, кожны з якіх прадстаўляе сваё бачанне Фінляндыі. Гэтая выстава з’яўляецца падарункам Фінляндыі да яе 100-годдзя незалежнасці. Мяркую, што гэтая выстава будзе цікавая ўсім тым, хто цікавіцца фатаграфіяй і культурай сучаснай Фінляндыі.

У адкрыцці выставы бралі ўдзел і прадстаўнікі амбасады Фінляндыі ў Беларусі. 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара