Фотавыстава „Тэатр у аб’ектыве”



Да прагляду фотавыставы „Тэатр у аб’ектыве” запрашаюць у Берасці. Экспазіцыя – вынік конкурсу фотаздымкаў з фестывалю „Непратаптаны шлях”. Ініцыятары яго правядзення – прадстаўнікі моладзевай грамадскай арганізацыі „Інвалід і асяроддзе”. Удзельнікі – прафесійныя фатографы Берасця і Любліна ды фатографы-аматары. Адзін з арганізатараў конкурсу, дырэктар фестывалю „Непратаптаны шлях” Аляксей Дзядзічаў лічыць, што выстава – гэта добры спосаб сацыялізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі:

– З года ў год мы сутыкаемся з нейкімі рэчамі і людзьмі, якія вельмі адметныя. Мы працуем з асаблівымі людзьмі, мы накіроўваем нашыя сілы на іх рэабілітацыю ў грамадстве. І тым самым у нас узнікаюць пытанні іншага ўзроўню. У працы з мэтавай аўдыторыяй у нас прагрэс – у нас па-ранейшаму ёсць з чым працаваць.

Наведаць выставу „Тэатр у аб’ектыве” можна з 29-га чэрвеня па 24-га ліпеня на другім паверсе кінатэатра „Беларусь”. Уваход свабодны.

Беларускае Радыё Рацыя

 

[manual_related_posts]