Галерэя “Нараўка” імя Тамары Саланевіч



Галерэя “ Нараўка” імя Тамары Саланевіч ў Нараўцы невялікае, але прываблівае месца. Цікавае сваёй гісторыяй і выставамі, якія можам паглядзець, пры нагодзе пабыўкі ў ваколіцах Белавежскай Пушчы. Яшчэ апошнія дні можам тут паглядзець выключную фотавыставу прысвечаную патронцы нараўчанскай галерэі – Тамары Саланевіч. Клішы з аматарскімі здмкамі – жыхара Нараўкі Паўла Карпюка былі выпдкова знойдзены яго братам на гарышчы дому. Апрацаваныя і экспанаваныя ў нараўчанскай галерэі прадсаўляюць працу Тамары Саланевіч над фільмам “ Крэсовая баллада. 1935”. Ад рэалізацыі якога прайшло ўжо 35 гадоў. Кажа загадчыца нараўчанскай галерэі –  Кацярына Бяляўская.

У адной залі мы паказываем так званы вэркі. Гэта ёсць праца фільмовай экіпы. Мы паўсюль бачым Тамару Саланевіч. З гукачамі, асветленёўцамі, характэрызаторамі. Акцёры – таксама выступаюць ў гэтым фільме жыхары нашыхт вёсак з ваколіц Юельска Падляшскага, Міхалова, Нараўкі. А ў другой залі мы паказваем на здымках, сваго роду гістарычны фон, канстэкт аб які Тамара вельмі дбала. Яна паказала аўтэнтычнаць абычаяў, як мы тут перад вайной жылі.

Яшчэ апошнія дні галерэі “ Нараўка” імя Тамары Солоневіч – можам паглядзець выставу “ Нараўчанская вышыўка”, а таксама адведаць пастаянную этнаграфічную вставу ды выставу карцін, якія былі створаныя падчас сёлетніх мастацкіх пленэраў у Нараўцы.

Анна Шайкосўская, Беларускае Радыё Рацыя