Галерэя “Ў” прэзентавала новае памяшканне



Сталічная Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” пасля працяглага перапынку аднавіла сваю працу па новым адрасе.

Гаворыць яе арт-дырэтарка Ганна Чыстасердава

– Новы адрас нашай галерэі – Кастрычніцкая, 19. На працягу ўсёй нашай працы мы сутыкнуліся з адной вельмі вялікай праблемай: не ўсе культурніцкія інстытуцыі адкрытыя для людзей з рознага кшталту фізічнымі пытаннямі, і таму для нас было вельмі важна зрабіць новую галерэю, якая была б даступная для ўсіх. Таму непасрэдна калі мы займаліся яшчэ рамонтам, праектаваннем гэтай прасторы, мы улічылі магчымасць наведванне гэтай галерэі вазочнікамі.

На сучаснай вуліцы Кастрычніцкай працуе шмат іншых атр-прастораў, што месцяцца ў цэхах прамысловай забудовы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск