Ганна Севярынец – лаўрэатка прэміі “Гліняны Вялес”



 

Літаратурную прэмію Таварыства вольных літаратараў “Гліняны Вялес” ўручылі даследчыцы літаратуры Ганне Севярынец падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, што праходзіць у Менску.

– Для мяне вялікі гонар быць спрычыненай да гісторыі Таварыства вольных літаратараў. Гэта аб’яднанне, якое ўжо ў сабе хавае  зерне легенды, дзякуючы якому яно будзе жыць потым у даследчыцкіх захапленнях, у чытацкім захапленні, будзе жыць гэтаксама як зараз жыве  “Маладняк”, жыве  “Узвышша”. Гэта тое аб’яднанне, якое мае пад сабой падмурак, грунт, каб стаць потым легендай.

Уручэнне прэміі адбылося ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, што праходзіць гэтымі днямі ў культурніцкай прасторы “Ок 16” па вуліцы Кастрычніцкай.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Клімковіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск