Ганна Севярынец прадставіла чытачу “Дзень Святога Патрыка”



 

У даследчыцы беларускай літаратуры Ганны Севярынец выйшла першая мастацкай кніга – аповесць “Дзень Святога Патрыка”. Яна пабачыла свет у выдавецтве “Рэгістр”. Твор прысвечаны праблеме беларускай мовы і літаратуры.

Упершыню “Дзень святога Патрыка” быў прадстаўлены чытату на Менскай кніжнай выставе-кірмашы, якая сёння, 12 лютага, апошні дзень працягвае сваю працу.

Падзеі ў рамане адбываюцца ў недалёкай будучыні, – кажа Ганна Севярынец:

– Гэта крыху далей за сёння. Але, канешне, гэта такі час прыдуманы, бо будзем спадзявацца, што ніколі не паўстане такой сітуацыі, калі нехта будзе павінны кансерваваць памерлую мову і памерлую літаратуру. Але час у рамане – недзе праз пяць год ад нашага сённяшняга часу.

Ганна Севярынец летась атрымала галоўную ўзнагароду літаратурнага конкурсу для аўтараў-пачаткоўцаў «Першая глава» за аповесць «Дзень святога Патрыка». Пасля чаго Ганна атрымала магчымасць заключыць кантракт з выдавецтвам «Рэгістр» на выданне сваёй кнігі ў папяровым варыянце, а таксама рэкламную кампанію ў яе падтрымку.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя