Гарадок запрашае на „Сяброўскую бяседу” (абноўлена)



LOGO_Siabr_Bias2014 kopia

Заўтра, 26 ліпеня, а 16 гадзіне ў гміне Гарадок, ва ўрочышы Барык, адбудзецца чарговая вялікая імпрэза – “Сяброўская бяседа”.

Праз тыдзень пасля фестывалю “Басовішча” ў Гарадку праходзіць “Сяброўская бяседа”. Месца цяжкай музыкі на паляне Барык зойме фальклёрная і эстрадная музыка ў выкананні музыкаў з розных краін.

“Сяброўская бяседа” – гэта перадусім беларускі фэст, і гэтым яна адметная, кажа Юры Хмялеўскі, які з’яўляецца дырэктарам Гміннага асяродка культуры ў Гарадку:

– Гэта ўжо пастаянны элемент нашага фэсту, будуць крамы з вырабамі і беларускімі стравамі. Традыцыяй нашай імпрэзы з’яўляецца конкурс на лепшы верш пра “Сяброўскую бяседу”, на “бяседную” тэматыку. Імпрэза “Сяброўская бяседа” разрастаецца, мае сталых гледачоў і слухачоў, удзельнікаў, якія прыязджаюць кожны год, прыязджаюць не толькі з Беласточчыны, не толькі з нашай гміны, але і з далёкага замежжа.

Войт Гарадоцкай гміны Веслаў Кулеша адзначае, што гэтае мерапрыемства мае непаўторную атмасферу, што ў гэтым годзе, як і ў папярэднія гады, будуць выступаць розныя калектывы, сярод якіх будзе знакаміты польскі гурт “Энэй”. Войт гміны таксама запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да “Сяброўскай бяседы”.

Сёлетняя “Сяброўская бяседа” пачнецца заўтра а 16-ай гадзіне. У праграме канцэрта беларускія і польскія гурты – падрабязная праграма тут.

Siabr_Bias2014_plakat.indd

mapka Gródka (1) kopia

Беларускае Радыё Рацыя